Раздзел 9. Арфаграфія
Тэма 9.2. Фанетычны прынцып арфаграфіі і правілы, заснаваныя на гэтым прынцыпе

Пытанні для самакантролю

  1. Акрэсліце прадмет і задачы арфаграфіі. Пакажыце сувязь арфаграфіі  з фанетыкай і графікай.
  2. Адзначце, з якіх раздзелаў складаецца арфаграфія. Які раздзел асноўны?
  3. Акрэсліце змест паняццяў ‘арфаграма’, ‘апорнае напісанне. ‘арфаграфічная памылка’.
  4. Акрэсліце сутнасць фанетычага прынцыпу беларускага правапісу.
  5. Ахарактарызуйце правілы перадачы на ппісьме акання і якання.
  6. Дайце характарыстыку правапісу спалучэнняў галосных у запазычаных словах.
  7. Раскажыце аб правапісе і, ы, й пасля прыставак.
  8. Акрэсліце правапіс прыстаўных галосных і зычных.
  9. Раскажыце аб правапісе падоўжаных зычных.
  10. Пакажыце абмежаванасць дыферэнцыйных і традыцыйных напісанняў у беларускай мове.

 

Практыкаванні

Практыкаванне 1. Вызначце прынцып арфаграфіі, пакладзены ў аснову напісання  падкрэсленых  літар у складзе беларускіх і рускіх слоў.

Рус.: гора, бег, жизнь, гореть, золотой, выездной, широта, счастье, целый, семнадцать, ночь, плач, плачь, цирк, целовать, молоко.

Бел.: гара, бег, жыццё, гарэць, залаты, выязны, шырыня, шчасце, цэлы, семнаццаць, ноч, плач,  цырк, цалаваць, малако.

 

Практыкаванне 2. У асобныя групы выпішыце словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным, марфалагічным і дыферэнцыйным прынцыпах.Арфаграмы падкрэсліце.

Міласэрны, цагельня, змены, лясы, саламяны брыль, Янка Брыль, сцяна, паслаць (пасцель), восень, у лыжцы, шчасце, расольнік, над імшарай, падчапіць, грамадскі, без сябра, з жыцця, пражскі, палескі, Навагрудчына, Полаччына, рошчына, не быў, без лесу, разбіць, падчарка.

 

Практыкаванне 3. Спішыце. Падкрэсліце арфаграмы, заснаваныя на фанетычным прынцыпе, адной рыскай, на марфалагічным – дзвюма.

На дошцы, не бачу, без веры, дзверы, чацвёрка, смяешся, падсыпаць, адзваніць, аджыць, святло, Брэстчына, нясвіжскі, без шубы, лётчык, не бойся, маўленне, кантрасна, сямнаццаць, не схопішся, сшыць, печчу, разбавіць,

 

Практыкаванне 4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце, на якіх прынцыпах арфаграфіі заснавана напісанне галосных у беларускай і рускай мовах. Адказ праілюструйце прыкладамі з  тэксту.

Ночью, две тысячи лет назад, в пригороде небольшого городка Вифлеема, в полутёмном холодном хлеву родился Младенец. Мать, спеленав Младенца, положила Его в кормушку для скота и с любовью склонилась над новорожденным. Неожиданно двери хлева отворились, и в дорогих запыленных одеждах в него вошли три восточных царя (их называют волхвами)  с богатыми дарами в руках. Волхвы были не только правителями, но и учёными: они наблюдали небесные светила, и когда заметили на востоке чудную звезду, пошли за ней на поклонение Богомладенцу. Предание сохранило их имена: Валтасар, Гаспар, Мельхиор. В дар новорожденному Христу они принесли золото, ладан и смирну. И эти дары волхвов сохранились до наших дней! Золото – двадцать восемь небольших пластин разной формы. На каждой – тончайший филигранный орнамент. Ладан и смирна – небольшие, величиной с маслину, шарики, их около семидесяти. Честные дары волхвов Матерь Божия бережно хранила всю жизнь. А незадолго до Своего Успения, зная, что земная Её жизнь заканчивается, она передала дары в Иерусалимскую церковь. Потом они попадают в Константинополь. После падения Византии дары волхвов отправляются на Афон в монастырь святого Павла. Их привезла туда сербская царевна Мария. Там, где стояла коленопреклонённая Мария, теперь водружён крест, который так и называется – Царицын. Дары волхвов хранятся в монастыре с особым тщанием.                                                                   «Непознанный мир веры»

 

Практыкаванне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце, на якіх прынцыпах арфаграфіі заснавана напісанне зычных у беларускай і рускай мовах.  Праілюструйце адказ прыкладамі з тэксту. Выпішыце з рускага тэксту словы з арфаграмамі, заснаванымі на традыцыйным (этымалагічным, гістарычным) прынцыпе.

В день православного празднования Преображения Господня 6 августа по старому стилю (19 августа по новому стилю) каждый год на небе над горой Фавор в Палестине появляется облако. Оно спускается на православный храм, стоящий на верху горы, и покрывает и сам храм, и людей, находящихся в нём. Это тем более удивительно, что летом в этой местности вообще не бывает облаков. В 1998 году на Преображение московская группа паломников поднялась на гору Фавор. Монахиня из Горненского женского монастыря рассказала, что на утренней Литургии на горе Фавор пели поочерёдно два хора. Облако внезапно появилось над поющими. Когда запел другой хор, благодатное облако переместилось туда. Затем стал петь первый хор – облако вернулось к нему. И так продолжалось всю службу. Во время причащения в небе появились облака, они проносились над головами паломников с громадной скоростью. Ветра не было, верхушки кипарисов во дворе едва колыхались, а облака всё летели и летели. Начавшись после трёх часов ночи, чудо продолжалось примерно час.

«Непознанный мир веры»

Практыкаванне 6. Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс вялікай або малой літары ў прыведзеных словах. На якім прынцыпе заснаваны првапіс вялікай літары?

Кірыла (Т,т)ураўскі, дай (Б, б)ог кожнаму, (К,к)оласавы творы,                     (Т, т)анталавы пакуты, (В,в)ольтава дуга, (С,с)карынаўскія ўрачыстасці, (Ч,ч)арнаморскі флот, (К,к)упалаўскія мясціны, (М,м)інскія вуліцы, (К,к)упалаўскі тэатр,  (Р,р)эч (П,п)аспалітая, (А,а)б’яднаныя (А,а)рабскія (Э,э)міраты, сузор’і (В,в)ялікай і (М,м)алой (М,м)ядзведзіцы, (В,в)ерсальскі мір, (К,к)рэўская унія, (К,к) убак свету па футболу, (С,с)авет (М,м)іністраў (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Д,д)зяржаўная (Д,д)ума, (М,м)інская духоўная семінарыя, (Л,л)аўрышаўскі манастыр, (Е,е)вангелле.

Практыкаванне 7. Ад прыведзеных назоўнікаў утварыце пры дапамозе суфікса –ск прыметнікі. Растлумачце іх правапіс. На яікм прынцыпе заснаваны правапіс зычных на марфемным шве?

Сакавік, шавец, Выбарг, Турцыя, калмык, Асіповічы, таварыш, казах, таджык, Познань, Гарынь, грамада, Рыга, інстытут, Маладзечна, кіргіз, Беласток, Цюрых, настаўнік, Волга.

Практыкаванне 8. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён адносіцца? Акрэсліце адметныя асаблівасці гэтага стылю. Выпішыце з прыведзенага тэксту словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным прынцыпе. Арфаграмы падкрэсліце.

Узгадаем, што елі старажытныя людзі.

Егіпцяне варылі сабе бабы, гарох, чачавіцу, якія запраўлялі цыбуляй, часнаком, парэем і алеем. Многа елі пшанічнага і ячменнага хлеба, які выпякалі з прэснага цеста, таму хлеб быў цвёрдым і сухім, а таксама ўжывалі праснакі і ласаваліся пернікамі. Звычайнымі для іх ужытку былі дыні, салаты, гуркі, а таксама фінікі, арэхі і гранаты.

Жыхары Месапатаміі (Блізкі Усход) з пшаніцы і ячменю гатавалі поліўкі, кашы і праснакі. Цвёрдыя праснакі пяклі з мукі, замешанай на алеі і мёдзе. Садавіна (вішні, абрыкосы, персікі) таксама была ў іх штодзённым ужытку.

Грэкі аддавалі перавагу розным заціркам і поліўкам з фасолі або бабоў, а таксама кашам. Адну з каш, якая называлася маза, гатавалі з мукі, мёду, солі і вады, другую кашу, пад назвай турон,– з мукі, цвёрдага сыру і мёду. Часта ўжывалі розныя сыры і малако, якое разбаўлялі вадой, як і віно.

Калі даводзілася захварэць і трэба было лячыцца, людзі дабаўлялі ва ўсе свае стравы змельчаныя лекавыя сродкі, іншы раз аздабляючы ежу з лекамі мёдам або садавіной. Або змешвалі парашкі з раслін, залоз жывёл ці розных мінералаў з алеем, тлушчам жывёл, смалой, каб потым гэтымі сумесямі змазаць пашкоджаную скуру.

(Паводле Г. Шэршаня)

 

Практыкаванне 9. Прачытайце выразна, захоўваючы нормы беларускай арфаэпіі, верш Р. Тармолы-Мірскага “Царква”. Выпішыце словы, у якіх зычныя і галосныя пішуцца згодна з фанетычным прынцыпам правапісу.

Адкуль ні глянь,

Як зорка яна бачна,

Маленькая

               вясковая

                         царква.

Па лініі святла

Яна сваячка

І месяца і сонца…

Сінява

На белым снезе

Ад яе не ценем,

Бо не бывае каляровым цень.

Галіны дрэў пад вокнамі,

Як церні,

У шыбінах заўсёды ясны дзень.

Для некага

              мо бачыцца інакшай

Святая супакойвальніца душ.

Для некага яна святая глуш.

Ды гэта слепата

      вачэй не нашых

 

Практыкаванне 10. Прачытайце выслоўі,  зафіксаваныя ў “Беларускай граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча (Вільня, 1929). Растлумачце правапіс часціцы не і прыназоўніка без у гэтым выданні. Вызначце прынцыпы тагачаснага і цяперашняга правапісу згаданых службовых слоў.

Грозен, ды ня боязен. Ня дзіва, што малако сіва. Бяз штукі ня ступіць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Перад невадам рыбы ня ловяць. Ад прыбытку галава не баліць. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Без ахвоты няма работы. Адзін другога не пераважыць.                

 

Практыкаванне 11. Спішыце тэкст. Выдзеліце словы з арфаграмамі, заснаванымі на фанетычным прынцыпе. Арфаграмы падкрэсліце. Выпішыце з тэксту і размяжуйце словы з фанетычным падаўжэннем і марфалагічным падваеннем зычных.

Вобразы птушак у міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў  абумоўлены перадусім прыродна-геаграфічнымі ўмовамі. Фальклорная інтэрпэтацыя гэтых вобразаў захавала старажытныя бессмяротныя матывы. Універсаліяй выступае размяшчэнне птушкі на вяршыні Сусветнага дрэва. Часцей гэтая птушка судачыняецца з богам Грымотнікам, пазней – з хрысціянскім богам. Сувязь Сусветнага дрэва, яго вяршыні, з выраем – месцам знаходжання душаў памерлых – абумовіла універсальную міфалагему “птушкі – душы”. У вераваннях беларусаў памерлая маці птушкай прылятае да свайго дзіцятка, на Дзяды на могілках кармілі птушак, а тых, хто павесіўся, паміналі два разы на год: рассыпалі на ростані для птушак зерне.

Мае месца пазначэнне праз сімволіку птушак сацыяльных, узроставых і полавых катэгорый жыцця. Найбольш папулярнае і вядомае  ў мностве варыянтаў замяшчэнне вобразамі птушак дзяўчыны / нявесты, хлопца / жаніха. Вядомае беларусам і разуменне птушак як сродкаў магічнага ўздзеяння прадукавальнага ці абарончага характару. Даўней шырока практыкаваліся прадказанні па палёце птушкі лёсу, долі, здароўя, дабрабыту, надвор’я.

(Т. Валодзіна, Я. Сахута)

Практыкаванне 12. Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце наяўнасць або адсутнасць прыстаўных у іх саставе.

…одблеск, …огненны, на…учанне, …устрыца, …улан, …узнагарода, …убор, …опера, …уклад, …ольха, …ордар, …образ, …утопія, …узброіць, …опратка, …астраслоўе, …обласць, …улада, …офіс, …ураган, …остраў, …оканне, …узрост, …астрэйшы, …аколіца, …ушанка.

Па … льготным білеце, на …льдзіне, пад …льдом, новы …льнокамбінат, серп …ржавы, словы …лжывыя, пакрыцца …ржой, да ведаў …мкнуцца, над …лбом, абутак …рвецца, па …ржэўніку,  праезд …льготны, машына …рванула, леташняе … ржышча, ластаўка …мклівая,  уперад …рвануўся, рэакцыя … мгненная.

 

Практыкаванне 13. Перакладзіце прыведзеныя словы на беларускую мову і запоўніце табліцу.Растлумачце правапіс падоўжаных зычных.

Отблагодарить, ежедневный, рассыпать, бессонница, Полесье, солью, костью, молодостью, Аксинья, корректура, коррида, коллектив, кассир, Мекка, Жанна, коммюнике, моллюск, миллиметр, миссионер, массаж, Воздвижение.

Фанетычнае падаўжэнне

 

 

Марфалагічнае падваенне

 

 

Адсутнасць падаўжэння